Перайсці да зместу

Леанід Аляксеевіч Мартынюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Аляксеевіч Мартынюк
старшыня Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта[d]
13 чэрвеня 2016 — 20 кастрычніка 2020
памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Магілёўскай вобласці[d]
з 20 кастрычніка 2020

Нараджэнне 5 жніўня 1974(1974-08-05)[1] (50 гадоў)
Адукацыя

Леанід Аляксеевіч Мартынюк (нар. 5 красавіка 1974, Брэст) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Нарадзіўся 5 жніўня 1974 года ў Брэсце.

З 1990 па 1994 гады вучыўся ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнікуме чыгуначнага транспарту. У 1999 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, а ў 2002 годзе — Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт[2].

У 1999—2003 гадах працаваў у Брэсцкім абласным міжгаспадарчым аб’яднанні па энергетыцы і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі «Аблсельгасэнерга», у тым ліку з 2002 года — дырэктарам. З 2003 года працаваў памочнікам старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама. У 2004—2008 гадах — намеснік старшыні Брэсцкага райвыканкама. У 2008—2013 гадах — першы намеснік старшыні камітэта эканомікі Брэсцкага аблвыканкама. У 2010 годзе скончыў магістратуру Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. З 2013 па 2016 гады працаваў старшынёй камітэта эканомікі Брэсцкага аблвыканкама. З’яўляўся дэпутатам Брэсцкага абласнога і Брэсцкага раённага саветаў дэпутатаў[2].

З 13 чэрвеня 2016 года[3] па 20 кастрычніка 2020 года працаваў старшынёй Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта.

20 кастрычніка 2020 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Магілёўскай вобласці[4].